Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

18.04.2024

Васіль Герасімаў сёння правёў прыём грамадзян

Васіль Герасімаў сёння правёў прыём грамадзян
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў сёння правёў прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Усе агучаныя наведвальнікамі пытанні ўзяты на асаблівы кантроль.

Так, з пытаннем па арганізацыі пасажырскіх перавозак у Мінскай вобласці, а таксама правядзенні конкурсаў на іх права звярнулася старшыня Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў. Заяўніку дадзены тлумачэнні. Па даручэнні Старшыні КДК сітуацыя будзе больш дакладна вывучана ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Мінчанін звярнуўся па праблеме прыняцця ў эксплуатацыю і дзяржаўнай рэгістрацыі самавольнай рэканструкцыі жылога дома, якая завершана ў 2004 годзе. Згодна з генпланам г. Мінска дом заяўніка размешчаны ў зоне зносу. Кіраўнік кантрольнага ведамства даручыў прадстаўнікам адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска прапанаваць магчымыя варыянты адсялення.

Жыхар г.Віцебску звярнуўся наконт кампенсацыі ўрону за пашкоджаны аўтамабіль. На машыну ўпала частка плота з металапрофілю, які агароджваў будаўнічую пляцоўку. Наведвальнік выказаў нязгоду з сумай урону. Сітуацыю ацэніць Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці.

Усе звароты, якія паступілі, будуць разгледжаны ва ўстаноўленым парадку. 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь