Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Камітэт

Камітэт

У адпаведнасці з Главой 8 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Камітэт дзяржаўнага кантролю ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта, Парламента, Урада і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны.

Камітэт дзяржаўнага кантролю ўтвараецца Прэзідэнтам. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю назначаецца Прэзідэнтам.

Сістэму органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю ўтвараюць цэнтральны апарат Камітэта дзяржаўнага кантролю, яго тэрытарыяльныя органы, тэрытарыяльныя органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У структуру Камітэта дзяржаўнага кантролю ўваходзяць Дэпартамент фінансавых расследаванняў, Дэпартамент фінансавага маніторынгу і іншыя структурныя падраздзяленні.

Дзейнасць Камітэта дзяржаўнага кантролю і яго тэрытарыяльных органаў ажыццяўляецца на прынцыпах:

  • законнасцi;
  • захавання і аховы інтарэсаў дзяржавы, правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый;
  • адзінства сістэмы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю і цэнтралізацыі кіравання імі;
  • адкрытасці і галоснасці ў той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням заканадаўства аб ахове правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, аб дзяржаўных сакрэтах і іншай ахоўнай заканадаўчымі актамі таямніцы;
  • прэзумпцыі добрасумленнасці і невінаватасці арганізацый і грамадзян, у дачыненні да якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы;
  • роўнасці правоў і законных інтарэсаў усіх правяраемых суб'ектаў.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»