



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

27.09.2023
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у XХ сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін СНД
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у ХХ сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін СНД. Мерапрыемства адбылося сёння ў фармаце відэаканферэнцыі. Удзел у сесіі прынялі кіраўнікі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ВОФК) Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Расіі, Узбекістана. Галоўнай тэмай сесіі сталі пытанні забеспячэння незалежнасці дзяржаўнага кантролю і аўдыту. Кіраўнікі ВОФК выступілі з дакладамі, у якіх праінфармавалі аб асаблівасцях ажыццяўлення кантрольнай і аўдытарскай дзейнасці ў праламленні на пытанні незалежнасці вышэйшых органаў фінансавага кантролю.
У сваім выступленні Васіль Герасімаў адзначыў, што незалежнасць кантрольнага органа Беларусі забяспечваецца заканадаўча - Камітэт дзяржкантролю з'яўляецца канстытуцыйным органам, падсправаздачным Прэзідэнту Беларусі. Кіраўнік КДК праінфармаваў аб функцыях, задачах і паўнамоцтвах Камітэта дзяржкантролю, адзначыўшы, што ведамства каардынуе работу ўсіх кантралюючых і наглядных органаў у краіне.
Пры правядзенні кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў акцэнт зроблены на прафілактыку правапарушэнняў, пры гэтым у сваёй дзейнасці КДК не толькі выяўляе парушэнні, але і выкрывае праблемы і выпрацоўвае прапановы па іх вырашэнні. Таксама Камітэт дзяржкантролю дабіваецца выканання прынятых ведамствам рашэнняў.
На заканчэнне выступлення Васіль Герасімаў дадаў, што вышэйшыя органы аўдыту здольны якасна дапоўніць нацыянальныя намаганні і станоўчыя вынікі па ўстойліваму развіццю сваіх краін.
Таксама падчас сесіі ўдзельнікі былі праінфармаваныя аб дзейнасці Рабочай групы па распрацоўцы стандартаў дзяржаўнага фінансавага кантролю для ВОФК краін СНД і Сакратарыята Савета. Абмеркаваны план работы Савета ў перыяд паміж XX і XXI сесіямі.
Па выніках пасяджэння прынята Рэзалюцыя і Рашэнне ХХ сесіі Савета.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
