Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

27.03.2024

Калегія КДК Гродзенскай вобласці разгледзела пытанні выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель у 2023 годзе

Калегія КДК Гродзенскай вобласці разгледзела пытанні выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель у 2023 годзе
Калегія Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці разгледзела ход выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў частцы захавання ў рэгіёне патрабаванняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель за 2023 год.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў выяўлены шэраг парушэнняў. Устаноўлены факты невыканання грамадзянамі гранічных тэрмінаў будаўніцтва жылля на зямельных участках. Будаўніцтва жылых дамоў заканчваецца ўзвядзеннем падмурка, пасля чаго зямельныя ўчасткі зарастаюць драўняна-хмызняковай расліннасцю. Напрыклад, КДК Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе выяўлена 174 такія ўчасткі (3 з іх ужо прададзены, у бюджэт паступіла больш за 100 тыс. рублёў), хоць работу па выяўленні такіх участкаў і іх дакладны ўлік павінны весці мясцовыя органы ўлады.

Павольнымі тэмпамі вядзецца праца па абследаванні пустых жылых дамоў, несвоечасова і не ў поўнай меры ўносяцца звесткі ў «Адзіны рэестр пустых дамоў», не выконваюцца раней прынятыя рашэнні аб іх зносе.

Не выкананы ў поўнай меры запланаваныя мерапрыемствы па зносе непрыдатных і неэксплутаваных вытворчых будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчых арганізацый. Так, у 2023 годзе не знесена 22 з 201 запланаваных аб'екта. У выніку не вызваленыя землі, якія трэба было далучыць у гаспадарчы абарот. Акрамя таго, устаноўлены выпадкі, калі ў План мерапрыемстваў па зносу непрыдатных і неэксплутаваных вытворчых будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчых арганізацый з далучэннем у гаспадарчы абарот зямельных участкаў, якія вызваліліся, не былі ўключаны непрыдатныя і неэксплуатуемыя будынкі і збудаванні ў раёнах.

Таксама адзначана, што ў Гродзенскай вобласці не забяспечваецца ў поўным аб'ёме выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па ўключэнню да 2030 года ў гаспадарчы абарот зямель сельгаспрызначэння, занятых драўнінна-хмызняковай расліннасцю.

Па выніках пасяджэння калегіі дадзены канкрэтныя даручэнні кіраўнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб прыняцці належных мер па ўстараненню выяўленых парушэнняў і недахопаў, а таксама прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці.

На здымку: Незавершанае мерапрыемства па зносе пустых дамоў у в. Араны Ваўкавыскага раёна. На зямельных участках пасля зносу засталіся рэшткі цэглы і падмуркаў.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024 XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024