Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Гісторыя стварэння

  • У 1989 годзе міжнароднай супольнасцю была створана Група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (ФАТФ). У рамках сваёй працы ФАТФ выпрацавала шэраг практычных рэкамендацый па развіцці нацыянальнага заканадаўства і ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.
  • У многіх краінах былі створаны спецыялізаваныя дзяржаўныя структуры, якія займаюцца праблемай “адмывання” грошай. Яны атрымалі назву “падраздзяленне фінансавай разведкі” (ПФР).
  • Рэспубліка Беларусь з самага пачатку прымала актыўны ўдзел у барацьбе з легалізацыяй злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму, а таксама ў прывядзенні нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
  • 19 ліпеня 2000 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь №426-З “Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам”. У адпаведнасці з Законам, органам, які ажыццяўляе дзейнасць па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці (ПАД / ФТ), з’яўляецца орган фiнансавага манiторынгу, якi ствараецца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2003 г. № 408 у структуры Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь быў створаны орган фінансавага маніторынгу - Дэпартамент фінансавага маніторынгу.
  • 6 кастрычніка 2004 года на ўстаноўчай Канферэнцыі ў г. Маскве Рэспубліка Беларусь выступіла заснавальнікам і ўвайшла ў склад Еўразійскай групы па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ). Інтарэсы Рэспублікі Беларусь у ЕАГ прадстаўляе Дэпартамент фінансавага маніторынгу.
  • 30 мая 2007 года ў рамках 15-га Пленарнага пасяджэння Групы падраздзяленняў фінансавай разведкі “Эгмант” Дэпартаменту фінансавага маніторынгу быў нададзены статус паўнапраўнага члена гэтай групы.
  • Рэспубліка Беларусь з’яўляецца актыўным удзельнікам міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на абмен вопытам і кансалідацыю агульных намаганняў у сферы ПАД / ФТ (паседжання ЕАГ, ФАТФ, Эгмант, МАНІВЭЛ, розныя канферэнцыі і семінары, навучальныя лекцыі і курсы і інш.).
  • У 2013 годзе ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь у г.Мінску было праведзена 18-ое Пленарнае пасяджэнне ЕАГ, удзел у якім прынялі больш за 170 прадстаўнікоў дзяржаў-членаў ЕАГ, іншых краін і міжнародных арганізацый.
  • У 2012-2014 гг. па выніках удзелу ў конкурсе на лепшую справу Групы Эгмант Дэпартамент тройчы атрымаў сертыфікат (дыплом) за актыўны ўклад.
  • У мэтах удасканалення нацыянальнай сістэмы і рэагавання на сучасныя выклікі крымінальнага свету, з моманту стварэння Дэпартамента і па сённяшні дзень неаднаразова ўносіліся змены і дапаўненні ў заканадаўства краіны ў сферы ПАД / ФТ.
  • 11 снежня 2005 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь N 68-З “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь”Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам”, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі:”Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў , атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці”.
  • 30 чэрвеня 2014 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння”.
  • 30 студзеня 2015 года былі ўнесены змены і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.09.2003 №408 “Аб стварэнні Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”.
  • У стварэнне, станаўленне і развіццё Дэпартамента фінансавага маніторынгу ўклалі сваю працу высока прафесійныя і кампетэнтныя кіраўнікі

    Л.В.Анфімаў 2003 - 2004 Анфімаў Леанід Васільевіч
    В.П.Ярашэўскі 2004 - 2011 Ярашэўскі Валерый Паўлавіч
    А.В.Максіменка 2011 – 2014 Максіменка Аляксандр Уладзіміравіч
    В.Г.Рэут 2014 – 2024 Рэут Вячаслаў Генадзевіч
  • 23 ліпеня 2012 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб устанаўленні афіцыйных геральдычных сімвалаў Камітэта дзяржаўнага кантролю” Дэпартаменту былі прысвоены геральдычныя сімвалы - эмблема і сцяг Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.