Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

30.04.2024

Рэалізаваны прапановы КДК па ўдасканаленні і аптымізацыі працэсу арганізацыі будаўніцтва

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Камітэтам дзяржкантролю выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні і аптымізацыі працэсу арганізацыі будаўніцтва. Частка прапаноў ужо рэалізавана.

У прыватнасці, прынята пастанова Савета Міністраў ад 10 красавіка 2024 года № 262 аб змяненні пастановы ад 20 лютага 2007 г. № 223 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці». Дакумент выключае залішнія ўзгадненні праектнай дакументацыі ў любой форме (напрыклад, шляхам прастаўлення грыфа ўзгаднення на чарцяжах і схемах) пры ўмове захавання тэхнічных патрабаванняў і тэхнічных умоў, выдадзеных упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі). На практыцы на атрыманне такіх узгадненняў патрабавалася ад 2 месяцаў да паўгода.

Таксама ў красавіку б.г. зацверджаны план мерапрыемстваў па аптымізацыі дзяржорганамі працэдур падключэння (тэхналагічнага далучэння) да інжынерных сетак індывідуальных жылых дамоў, якія будуюцца або рэканструююцца па спрошчаным парадку. Планам мерапрыемстваў прадугледжана ўрэгуляванне пытанняў адказнасці за тэхнічны стан і бяспеку ўнутрыдамавых сістэм электра- і цеплазабеспячэння, а таксама заканадаўчае замацаванне норм прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў і (або) субсідый на выплату часткі працэнтаў і (або) асноўнага доўгу па крэдыце для будаўніцтва (рэканструкцыі) жылля ў спрошчаным парадку, што створыць дадатковыя ўмовы для павелічэння аб'ёмаў будаўніцтва такога жылля.

Плануецца, што заканадаўча будуць замацаваны нормы прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў і (або) субсідый на выплату часткі працэнтаў і (або) асноўнага доўгу па крэдыце для будаўніцтва жылля ў спрошчаным парадку.

Прыняцце сістэмных мер па ўдасканаленні цэнаўтварэння і паэтапным скарачэнні абавязковых патрабаванняў у будаўніцтве знаходзіцца на кантролі Камітэта дзяржаўнага кантролю.  

Усе навіны