Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

29.04.2024

Амаль тысяча працаўнікоў кампаніі-таксі атрымлівала заробак «у канверце». У дачыненні да кіраўніка фірмы ўзбуджана крымінальная справа

Супрацьпраўная дзейнасць брэсцкай кампаніі спынена работнікамі УДФР КДК па Брэсцкай вобласці. Фірма займалася перавозкай пасажыраў аўтамабілямі-таксі на тэрыторыі Брэста і Мінска.

Устаноўлена, што на працягу 2022-2023 гадоў фірма-перавозчык утойвала атрыманую ад аказання паслуг выручку, якая пасля накіроўвалася на выплату вадзіцелям заработнай платы «ў канвертах». На працягу двух гадоў шэры заробак быў выплачаны больш за 950 работнікам таварыства, а сума выплат склала звыш 2,9 млн. рублёў.

Нанесены дзяржаве ўрон у выглядзе нястрыманых з зарплаты «ў канвертах» страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і падаходнага падатку з фізічных асоб склаў больш 1,37 млн. рублёў.

У дачыненні да кіраўніка таварыства распачаты крымінальныя справы. 

Усе навіны