Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Главная > Пресс-центр > Публикации о КГК
Пресс-центр

Публикации о КГК

22.01.2019 Наваселле пад пагрозай?
У Прынёманні зніжаюцца аб'ёмы будаўніцтва жылля

Такі працэс назіраецца ўжо некалькі гадоў, адзначаюць у КДК Гродзенскай вобласці. Калі ў 2014 годзе было здадзена 661 тысяча «квадратаў» жылля, то за 11 месяцаў мінулага года ўведзена ў эксплуатацыю толькі 356 тысяч метраў, што складае 74 % ад гадавога плана. Гэта прывяло да значнага павелічэння чэргаў на кватэры.

Будаўніцтва жылля з'яўляецца адной з галоўных дзяржаўных праграм у краіне. Згодна з ёй, у рэспубліцы да 2020 года прадугледжана забяспечыць насельніцтва жыллём з разліку 27,3 квадратнага метра на чалавека. У Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе ўдалося перавысіць гэты паказчык і дасягнуць 29,7 «квадрата» на чалавека. Разам з тым у рэгіёне не забяспечваецца будаўніцтва запланаваных аб'ёмаў агульнай плошчы жылля. У выніку павялічылася чарга грамадзян, якія маюць патрэбу на паляпшэнне жыллёвых умоў, у тым ліку шматдзетных сем'яў.

Па словах старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоля Дарожкі, з дзяржаўнай падтрымкай пабудавана толькі 70 % гадавога плана. Нізкія тэмпы назіраюцца ў большасці раёнаў Гродзенскай вобласці, а некаторыя наогул не прыступалі некалькі гадоў да будаўніцтва такога жылля.

За 9 месяцаў мінулага года кошт аднаго «квадрата» жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, склаў па вобласці 882 рублі. Аднак у шэрагу раёнаў гэты паказчык значна вышэйшы, што недапушчальна. Як вядома, кошт аднаго «квадрата» не павінен перавышаць сярэднямесячны заробак.

Выяўлены і іншыя недахопы. Калі яшчэ два гады таму ў вобласці не назіралася выпадкаў будаўніцтва жылля з зацягваннем нарматыўных тэрмінаў, то ў 2018-м выяўлена 12 такіх дамоў, з іх 9 ужо ўведзены ў эксплуатацыю.

Выклікаюць нараканні навасёлаў і шматлікія дэфекты. Анатоль Дарожка падкрэсліў, што колькасць такіх зваротаў у дзяржаўную інспекцыю ў параўнанні з папярэднім годам удвоілася. Праверкі паказалі, што ўсе звароты абгрунтаваныя і маюць патрэбу ў іх разглядзе.

Згодна з вынікамі інтэрнэт-апытання, якое было праведзена КДК па ацэнках якасці жыллёвага будаўніцтва, 87 % рэспандэнтаў заявілі аб наяўнасці заўваг падчас здачы жылога дома. Пераважная большасць (93 %) выявіла дэфекты будаўніцтва падчас эксплуатацыі, 85 % заявіла аб праблемах, з якімі сутыкнуліся падчас ліквідацыі гэтых недахопаў падраднымі арганізацыямі. Пры гэтым многія скаргі не вырашаюцца на раённым узроўні, меры ў большасці выпадкаў прымаюцца толькі пасля звароту ў Камітэт дзяржкантролю. 
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2019 г.
Rating All.BY
Дизайн и разработка БЕЛТА