Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Главная > Пресс-центр > Публикации о КГК
Пресс-центр

Публикации о КГК

17.04.2013 Зямля "па блаце"?

Факты незаконнага прадастаўлення зямельных участкаў грамадзянам і камерцыйным структурам выяўлены ў Рэчыцы супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці.
Падчас праверкі высветлілася, што на працягу 2008-2009 гадоў Рэчыцкім райвыканкамам былі прадастаўлены грамадзянам, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, больш як 20 зямельных участкаў. Заканадаўства ў такім выпадку патрабуе правядзенне аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць або ў арэнду. У выніку "добразычлівасці" ў дачыненні да асобных грамадзян бюджэт Рэчыцкага раёна недаатрымаў больш за 80 млн рублёў па цэнах 2008-2009 гадоў.
Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці Андрэй Сушчэвіч расказаў, што супрацоўнікамі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама зараз вывучаюцца адпаведныя матэрыялы іх праверкі і праводзяцца аператыўныя мерапрыемствы:
— Гэтыя зямельныя ўчасткі былі атрыманы не на ўскраіне Рэчыцы, а ў месцах, дзе існуюць усе неабходныя камунікацыі і не патрабуецца ўкладанне дадатковых грашовых сродкаў, каб правесці святло, газ, каналізацыю. Участкі знаходзяцца не ў цэнтры горада, але ж у прэстыжным раёне. Як нам паведамілі, некаторыя людзі пачалі выплачваць рэальны кошт тых зямельных участкаў, якія яны атрымалі незаконным шляхам. Прынамсі, нехта атрымаў участак зямлі і паспеў ўжо яго перапрадаць. Следства высветліць, ці была нейкая зацікаўленасць двух кіраўнікоў землеўладкавальнай службы ў гэтым выпадку. Мы палічылі, што менавіта іх дзеяннямі нанесена шкода дзяржаве.
Акрамя таго, пры правядзенні праверкі былі выяўлены факты выдзялення Рэчыцкім райвыканкамам васьмі зямельных участкаў у райцэнтры камерцыйным структурам для будаўніцтва і абслугоўвання гандлёвых аб'ектаў — без збірання прадугледжанай заканадаўствам платы. Згодна з законам, гэтыя фірмы павінны былі атрымліваць зямлю толькі праз правядзенне аўкцыёну. Праверкай устаноўлена, што ў выніку дапушчаных парушэнняў страты бюджэту склалі больш за 180 млн рублёў.
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2019 г.
Rating All.BY
Дизайн и разработка БЕЛТА