Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Главная > Пресс-центр > Публикации о КГК
Пресс-центр

Публикации о КГК

10.01.2013 Дзяржпадтрымку прыйдзецца вярнуць?

У сувязі з невыкананнем умоў аказання дзяржаўнай падтрымкі гэтыя сродкі трэба будзе вярнуць. Такое папярэджанне прагучала на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці па выніках праверкі эфектыўнасці работы і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў адкрытага акцыянернага таварыства "Мастоўдрэў".
Нягледзячы на дзяржаўную падтрымку ў памеры 41,3 мільярда рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту фінансавы стан прадпрыемства нездавальняючы. Па выніках дзесяці месяцаў мінулага года — 3,4 млрд рублёў страт ад рэалізацыі, рост дэбіторскай запазычанасці за адгружаную прадукцыю ў 2,5 раза (246,7 млрд рублёў) у параўнанні з пачаткам года прывёў да "вымывання" ўласных абаротных сродкаў. Крэдытны партфель налічвае 532 млрд рублёў, прычым 9 млрд рублёў зрасходавана на выплату працэнтаў. Не выконваецца і такая ўмова аказання дзяржаўнай падтрымкі, як паказчык рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі.
Таварыства "Мастоўдрэў" атрымлівае дзяржаўныя прэферэнцыі, якія выражаюцца ў мільёнах долараў і еўра. Па сутнасці, можна было ў чыстым полі на гатовых інжынерных сетках пабудаваць два новыя заводы. Але ўсе цудоўна разумеюць, што для Мастоў гэта градаўтваральнае прадпрыемства. Таму грошы ўкладваюцца дзяржавай не толькі для вырашэння задач мадэрнізацыі вытворчасці, але і з улікам многіх сацыяльных фактараў — занятасці насельніцтва, напаўняльнасці бюджэту раёна.
Так, ёсць аб'ектыўныя прычыны стратнай работы, у прыватнасці, падзенне экспартных цэн на асноўны від прадукцыі — фанеру. Аднак, разам з тым, Камітэтам дзяржкантролю выяўлена шмат фактаў безгаспадарчасці, эканамічных пралікаў кіраўніцтва пры рэалізацыі энергазберагальных, імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных праектаў.
Вялікія надзеі, напрыклад, ускладаліся на рэканструкцыю кацельні са стварэннем міні-ЦЭЦ. Праект каштаваў 16,6 млрд рублёў, у тым ліку 6,2 млрд рублёў — сродкі інавацыйнага фонду Мінэнерга і канцэрна "Беллесбумпрам". Аднак... За пяць гадоў з моманту ўводу абсталявання ў эксплуатацыю недаатрымана электраэнергіі на суму больш за 6,9 млрд рублёў, дапушчаны перарасход паліва (дранкі) на 628 млн рублёў, затрачана на рамонт каля 300 мільёнаў рублёў. Якая адказнасць пастаўшчыка няякаснага і неэфектыўнага абсталявання? Гарантыйныя тэрміны прад'яўлення рэкламацый кіраўніцтвам прадпрыемства... былі ўпушчаны.
Акрамя таго, Камітэтам дзяржкантролю выяўлены факты неабгрунтаванага пасрэдніцтва. Да прыкладу, таварыства "Мастоўдрэў" выступае пасрэднікам пры рэалізацыі дранкі прадпрыемства "Ударнік" (г. Віцебск) у адрас польскай фірмы. І пры гэтым мае з той жа фірмай асобныя кантракты на пастаўку дранкі... па больш высокіх экспартных цэнах. У выніку толькі за кошт розніцы коштаў эспартных і ўнутранага рынку страты таварыства "Мастоўдрэў" склалі 2,9 млрд рублёў, альбо 272 тысячы еўра.
А парушэнне тэрмінаў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў — ужо ледзь не норма, зазначае калегія Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці. У прыватнасці, з года неаднаразова пераносіўся тэрмін рэалізацыі праекта па арганізацыі вытворчасці?2010 драўнянавалакністых пліт (МДФ/ХДФ). Апошні тэрмін (верасень 2014 года) знаходзіцца пад пагрозай зрыву з-за прамаруджвання з праектаваннем, нізкіх тэмпаў будаўніцтва, нястачы фінансавання. Пры тым, што авансавы плацеж пастаўшчыку абсталявання з Германіі (8 мільёнаў еўра) больш за два гады працаваў на эканоміку замежнай дзяржавы.

© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2020 г.
Дизайн и разработка: БЕЛТА
Разработка версий сайта:
Группа компаний «ЦВР «Октябрьский»