Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ветэранская арганізацыя

26 ліпеня 2019 г. у адпаведнасці з рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 2019 г. № 146 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 805004228 зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў (далей – РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў, аб'яднанне).

Мэтамі дзейнасці РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў з'яўляюцца:
аказанне ветэранам органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (органы фінансавых расследаванняў) усямернай дапамогі і падтрымкі ў адаптацыі да новых жыццёвых умоў;
уцягванне ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў у працу аб'яднання;
падтрыманне сувязі ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў з органамі фінансавых расследаванняў.

Задачамі дзейнасці РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў з'яўляюцца:
захаванне і падтрыманне прафесійнай пераемнасці пакаленняў, патрыятычнае выхаванне моладзі на аснове прынцыпаў самаадданага служэння Айчыне, законнасці, справядлівасці, высокага прафесіяналізму і гонару;
распаўсюджванне назапашанага прафесійнага вопыту працы папярэдніх пакаленняў работнікаў органаў фінансавых расследаванняў;
садзейнічанне кіраўнікам органаў фінансавых расследаванняў ва ўмацаванні дысцыпліны і законнасці, выхаванні ў работнікаў органаў фінансавых расследаванняў высокіх маральна-псіхалагічных, духоўна-маральных і прафесійных якасцяў;
стварэнне ўмоў для зносін ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў, садзейнічанне іх актыўнаму і здароваму ладу жыцця;
аказанне сацыяльнай, прававой, маральнай і ў неабходных выпадках матэрыяльнай дапамогі ветэранам органаў фінансавых расследаванняў і членам іх сем'яў (у выпадках цяжкага матэрыяльнага становішча, хваробы, на аздараўленне, пахаванне і іншых).

Старшыня Цэнтральнага савета РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў:
Белякоў Віктар Віктаравіч, тэл. +375 29 657 28 62.
Юрыдычны адрас РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў:
220125, г.Мінск, вул.Шафарнянская, д.11, каб.410.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.