Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэтам дзяржкантролю скарочаны неабгрунтаваныя расходы лясгасаў Мінскай вобласці

01.06.2023
Камітэтам дзяржкантролю скарочаны неабгрунтаваныя расходы лясгасаў Мінскай вобласці
Праведзены КДК Мінскай вобласці аналіз планаў дзяржаўных закупак на 2023 год паказаў, што асобныя лесагаспадарчыя ўстановы прадугледзелі значныя расходы на аплату паслуг іншых арганізацый па правядзенні лесагаспадарчых работ. Улічваючы адсутнасць абгрунтавання гэтых расходаў, лясгасам было прапанавана разгледзець пытанне аб выкананні работ уласнымі сіламі. Адмова ад паслуг пасярэдніка дазволіла аптымізаваць закладзеныя ў планах дзяржзакупак выдаткі на суму 5,6 млн. рублёў.

Таксама па прапанове Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці з планаў выключаны непершачарговыя мерапрыемствы і нерацыянальныя затраты лясгасаў, якія планавалася аплаціць бюджэтнымі сродкамі (закупка скульптур, букетаў, аэрахакея, тэлевізараў і інш.).

Неабходна адзначыць, што кантрольным ведамствам на сістэмнай аснове ажыццяўляецца кантроль за рацыянальным расходаваннем бюджэтных сродкаў. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў - прадухіліць залішнія выдаткі да таго, як дзяржсродкі будуць пералічаныя пастаўшчыкам тавараў і паслуг, запатрабаванні ў якіх фактычна няма.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.