Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю прыняла ўдзел у II Еўразійскім эканамічным форуме

25.05.2023
Дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю прыняла ўдзел у II Еўразійскім эканамічным форуме
Дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю Беларусі на чале з першым намеснікам кіраўніка кантрольнага ведамства Дзмітрыем Баско прыняла ўдзел у ІІ Еўразійскім эканамічным форуме на тэму "Еўразійская інтэграцыя ў шматпалярным свеце", які адбыўся 24-25 мая ў Маскве.

Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады з удзелам кіраўнікоў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і дзяржаў-назіральнікаў. Мэта форуму – удасканаленне кааперацыйных сувязей на еўразійскай прасторы. Асноўнымі тэмамі дзелавой часткі форуму сталі найбольш актуальныя і запатрабаваныя бізнесам пытанні інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС.

У першы дзень форуму Дзмітрый Баско ўдзельнічаў у пленарнай сесіі ІІ Еўразійскага эканамічнага форуму, якая прайшла з удзелам кіраўнікоў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

На палях форуму дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю Беларусі ўдзельнічала ў рабоце сесіі на тэму "Інавацыйнае развіццё і забеспячэнне росту эканомік ЕАЭС: эфектыўнасць дзейнасці дзяржаўных інстытутаў", арганізаванай Падліковай палатай Расійскай Федэрацыі.

Сесія прайшла ў фармаце дыскусіі са спікерамі. У ліку асноўных спікераў выступілі:

першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі Дзмітрый Баско;

першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па кантролі Міхаіл Раманаў;

намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па эканамічнай палітыцы Канстанцін Далгоў;

аўдытары Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі Святлана Арлова і Дзмітрый Зайцаў;

прадстаўнікі вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) Рэспублікі Казахстан і Кыргызскай Рэспублікі;

старшыня кантрольна-злічальнай палаты Масквы Віктар Двурэчанскіх.

У ходзе сесіі, у прыватнасці, абмеркаваны ўклад ВОА ў фарміраванне спрыяльных умоў для развіцця інавацый і ўкараненне прагрэсіўных тэхналогій у дзяржавах членах ЕАЭС і іх партнёрах.

Таксама разгледжаны пытанні:
забеспячэння якасці дзяржаўнага кіравання;
стварэнне ўмоў для высокатэхналагічных рынкаў і дасягненні тэхналагічнага суверэнітэту;
стварэнне інавацыйных кластараў:інструменты падтрымкі;
роля інстытутаў развіцця ў развіцці інавацый;
фарміраванне асяроддзя пастаяннага абнаўлення навуковых кадраў і інш.

Азнаёміцца з трансляцыяй сесіі можна тут
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.