Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Важна ведаць

Важна ведаць

прыняцце мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам.
прыняцце мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2002 № 408 у структуры Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь створаны Дэпартамент фінансавага маніторынгу - орган фінансавага маніторынгу, упаўнаважаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць дзейнасць па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.

У Дэпартаменце створана і устойліва функцыянуе аўтаматызаваная сістэма ўліку, апрацоўкі і аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асабліваму кантролю. Сістэма пастаянна развіваецца, базы дадзеных папаўняюцца новай інфармацыяй.

У практыцы работы - забеспячэнне інфармацыйнага суправаджэння праверак, якія праводзяцца органамі дзяржаўнага кантролю.

Пры Дэпартаменце створана рабочая група па вывучэнні тыпалогій па легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, у якую ўваходзяць прадстаўнікі банкаў, супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва ажыццяўляецца інфармацыйны абмен з 39 дзяржавамі.

Паводле ацэнак міжнародных экспертаў узровень процідзеяння адмыванню грошай у Рэспубліцы Беларусь (на заканадаўчым узроўні) адпавядае сусветным стандартам FATF (мэтавая група па фінансавых мерах па барацьбе з адмываннем грошай), што з’яўляецца важнай умовай прыцягнення сродкаў знешніх інвестараў.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»