Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Важна ведаць

Важна ведаць

кантроль за выкананнем заканадаўства, якое рэгулюе кантрольную (наглядную) дзейнасць;
кантроль за выкананнем заканадаўства, якое рэгулюе кантрольную (наглядную) дзейнасць;

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” на Камітэт дзяржаўнага кантролю ўскладзены кантроль за яго выкананнем, а таксама фарміраванне і суправаджэнне выканання каардынацыйных планаў кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў абласцях і г. Мінску.

Камітэтам фармуюцца і размяшчаюцца на яго афіцыйным сайце ў сетцы Інтэрнэт каардынацыйныя планы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, ажыццяўляецца суправаджэнне і кантроль іх выканання, вывучаецца абгрунтаванасць прызначэння дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі планавых праверак.

Пытанні выканання кантралюючымі (нагляднымі) органамі патрабаванняў Указа № 510 вывучаюцца пры правядзенні праверак названых органаў у ходзе пастаяннага маніторынгу практыкі назначэння і правядзення праверак. Аналізуюцца кнігі ўліку праверак арганізацый, вывучаецца абгрунтаванасць кожнаго з унесеных у дадзеныя кнігі праверак запісу.

Выкананне патрабаванняў Указа № 510 вывучаецца пры разглядзе зваротаў суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці па пытаннях прызначэння і правядзення праверак, якія паступаюць ў Камітэт дзяржкантролю. Адсочваецца колькасць праверак, што праводзяцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі, выпрацоўваюцца мерапрыемствы па іх далейшым скарачэнні і ўпарадкаванні.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»