



Важна ведаць

Адной з асноўных задач Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю з’яўляецца абарона ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы.
Таксама на органы фінансавых расследаванняў у адпаведнасці з Палажэннем аб Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2009 № 87, ускладзены задачы па забеспячэнні эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, прафілактыцы, выяўленні і спыненні злачынстваў у эканамічнай сферы, папярэдняе следства і дазнанне па крымінальных справах, вядзенне адміністрацыйнага працэсу ў адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў фінансавых расследаванняў і інш.
Сёння да выключнай кампетэнцыі органаў фінансавых расследаванняў аднесена 20 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у тым ліку звязаных з незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, ухіленнем ад выплаты падаткаў і мытных плацяжоў, ілжэпрадпрымальніцтвам, выманьваньнем крэдытаў або датацый і г.д.









