Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Важна ведаць

Важна ведаць

забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

У адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў мэтах рэалізацыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Камітэтам дзяржкантролю выконваецца шэраг задач па абароне інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы і забеспячэнню эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У межах сваёй кампетэнцыі Камітэт ажыццяўляе дзейнасць па ліквідацыі фактараў, якія могуць аказаць негатыўнае, дэстабілізуючае ўздзеянне на працэсы развіцця нацыянальнай эканомікі, па папярэджанні, выяўленні і спыненні пагроз эканамічнай бяспецы ў мэтах рэалізацыі нацыянальных эканамічных інтарэсаў.

Камітэт праз прызму кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў ажыццяўляе аналіз параметраў і фактараў эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль стану абароненасці (пры якім забяспечваюцца ўмовы для прадухілення ўзнікнення патэнцыйнай небяспекі і пераадолення або зніжэння да мінімальнага ўзроўню негатыўных наступстваў пагрозлівых сітуацый) крытычна важных для забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы абъектаў (рэгіёну, галіны, асобных юрыдычных асоб).

Мэтай такога кантролю з’яўляецца падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў, прызначаных для выкарыстання пры планаванні і ажыццяўленні дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы, а таксама падрыхтоўка прапаноў (рэкамендацый) уздзеяння для ліквідацыі пагроз бяспекі (мінімізацыі шкоды ад іх).

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»