Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

20.01.2023

У Гомелі спынена супрацьпраўная дзейнасць дырэктара фірмы таксі, які штучна раздробіў бізнес і плаціў заробкі «ў канверце»

У Гомелі спынена супрацьпраўная дзейнасць дырэктара фірмы таксі, які штучна раздробіў бізнес і плаціў заробкі «ў канверце»
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць камерцыйнай кампаніі, якая аказвае жыхарам абласнога цэнтра паслугі таксі.

Устаноўлена, што кіраўнік фірмы для змяншэння падатковых плацяжоў у бюджэт арганізаваў штучнае драбненне свайго бізнесу шляхам раздзялення выручкі ад паслуг на падкантрольныя яму кампаніі, а таксама на індывідуальных прадпрымальнікаў, якімі былі зарэгістраваны яго сваякі.

Супрацьпраўныя дзеянні пацягнулі заніжэнне падатковай базы камерцыйнага прадпрыемства і нявыплату падаткаў на суму звыш 400 тыс. руб.

Таксама ўстаноўлена, што кіраўнік фірмы на працягу двух гадоў атрымліваў ад наёмных таксістаў наяўную выручку ад паслуг (як правіла, вадзіцелі таксі афіцыйна працаўладкаваны не былі). Увогуле яму было перададзена не менш за 1 млн. руб. Атрыманыя грашовыя сродкі часткова выкарыстоўваліся на выплату заработнай платы "ў канвертах" вадзіцелям, а часткова накіроўвалася на асабістыя мэты кіраўніцтва кампаніі.

У выніку дзеянні кіраўніка пацягнулі невыкананне абавязка па вылічэнні і пералічэнні ў бюджэт падаходнага падатку на суму звыш 170 тыс. руб.

Па матэрыялах праведзенай органамі фінансавых расследаванняў праверкі Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці ў дачыненні да дырэктара фірмы ўзбуджаны крымінальныя справы.

Падазраваны затрыманы.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024 XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024