Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Прэс-цэнтр

Навіны

30.01.2020 Парушэнні парадку завяршэння знешнегандлёвых аперацый выяўлены ў 2019 годзе ў 25 арганізацыях Магілёўскай вобласці
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе выявіў парушэнні парадку завяршэння знешнегандлёвых аперацый у 25 арганізацыях рэгіёну. Суб'екты гаспадарання і 28 службовых асоб гэтых арганізацый аштрафаваны на 171,4 тыс. рублёў.

Прапанавана прыняць меры па спагнаннi з нядобрасумленных контрагентаў накладзеных Камітэтам дзяржкантролю штрафаў і прадугледжаных кантрактамі няўстоек, а таксама па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у далейшым.

Варта адзначыць, што пратэрмінаваная запазычанасць замежных контрагентаў перад прадпрыемствамі Магілёўшчыны павялічылася за студзень-лістапад мінулага года на 10,1 млн. рублёў (на 21,1%) і склала на 1 снежня 2019 года 58 млн. рублёў. Звыш 60% запазычанасці лічыцца за замежнымі партнёрамі арганізацый г. Бабруйска.

Выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні своечасовага завяршэння знешнегандлёвых аперацый знаходзіцца на пастаянным кантролі. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»