



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

09.01.2020
Мінская кветкавая фірма недаплаціла ў бюджэт звыш 900 тыс. рублёў падаткаў
Факт ухілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры выявілі аператыўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску пры праверцы сталічнага камерцыйнага прадпрыемства па аптовым і рознічным гандлі кветкамі і дэкаратыўнымі раслінамі.Устаноўлена, што мінская фірма закупляла кветкавую прадукцыю ў краінах Еўрасаюза (Нідэрланды, Польшча) і ўвозіла на тэрыторыю Беларусі з выплатай устаноўленых заканадаўствам мытных плацяжоў. У далейшым кветкі прадавалі ў гандлёвых кропках ўласнай рознічнай сеткі ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама аптовым пакупнікам.
Аднак выручка ад рэалізацыі кветкавай прадукцыі не ў поўным аб'ёме адлюстроўвалася ў бухгалтарскім уліку камерцыйнай структуры. Са студзеня 2017 года па сакавік 2019 года сума нявыплачаных падаткаў перавысіла 900 тыс. рублёў.
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры) у адносінах да дырэктара, яго намесніка і галоўнага бухгалтара сталічнай камерцыйнай структуры.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
