



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

11.10.2021
Камітэт дзяржкантролю адзначае зніжэнне колькасці парушэнняў, звязаных з завышэннем цэнаў на лекі ў аптэках Мінскай вобласці
Камітэтам дзяржаўнага кантролю працягваецца маніторынг коштаў на лекавыя прэпараты ў аптэчнай сетцы. Мерапрыемствы праводзяцца з удзелам спецыялістаў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, устаноў аховы здароўя, прадстаўнікоў прафсаюзаў.
У Мінскай вобласці ў 2021 годзе прааналізавана сітуацыя ў больш чым 200 аптэках, якія належаць 30 аптэчным сеткам, а таксама ў 2 аптовых сетках. Перавышэнне дапушчальнага росту коштаў на лекі ўстаноўлена ў 39 аптэках 9 аптэчных сетак, адсутнасць у продажы абавязковых да наяўнасці лекавых прэпаратаў першай неабходнасці - у 21 аптэцы 8 аптэчных сетак.
У ліку лекаў, рост коштаў на якія перавышаў дапушчальны ўзровень, усталяваны пастановай Савета Міністраў ад 2021/02/23 № 100, - адны з найбольш запатрабаваных: анальгін, парацэтамол, амепразол, аспiкард, лiзiнaпрыл, ангрымакс, грыппалек, арпетол, ксiлiн, дыклафенак, алюгель і інш.
Па выніках маніторынгу цэны на лекі адкарэкцiраваны і прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам.
Вынікі маніторынгу паказваюць, што ў апошні час назіраецца скарачэнне колькасці выяўляемых парушэнняў у аптэчнай сетцы Мінскай вобласці. Так, калі ў сакавіку г.г. перавышэннi дапушчальных цэн устаноўлены ў 18 аптэках рэгіёну, то ў жніўні - толькі ў адной.
Кантрольныя мерапрыемствы ў аптэчнай сетцы будуць працягнуты.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
