



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

23.01.2020
Гродзенская фірма па вытворчасці вырабаў з ПВХ за два гады не выплаціла ў бюджэт больш за 160 тыс. рублёў падаткаў
Гродзенская фірма па вытворчасці вырабаў з ПВХ за два гады не выплаціла ў бюджэт больш за 160 тыс. рублёў падаткаў. Такі факт выявілі работнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці ў ходзе праверкі таварыства з дадатковай адказнасцю. Устаноўлена, што камерцыйная структура ў 2017-2018 гадах выпускала вырабы з ПВХ і прадавала іх за наяўны разлік. Пры гэтым службовыя асобы ТДА не адлюстроўвалі ў бухгалтарскім ўліку частку выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў. Гэта пацягнула заніжэнне падатковай базы і, як вынік, нявыплату падаткаў.
Дарэчы, няўлічаная выручка часткова накіроўвалася на банкаўскую картку маці дырэктара фірмы, а таксама на выплату зарплаты «у канверце» работнікам прадпрыемства.
За два гады гродзенскае таварыства з дадатковай адказнасцю не выплаціла ў бюджэт больш за 160 тыс. рублёў. За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў адносінах дырэктара ТДА і чатырох службовых асоб гэтай камерцыйнай арганізацыі ўзбуджаны крымінальныя справы па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.
На маёмасць падазраваных накладзены арышт. Вядзецца папярэдняе расследаванне.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
