



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

31.01.2020
Дырэктар сельгаспрадпрыемства Браслаўскага раёна неабгрунтавана заніжаў работнікам зарплату
Дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства Браслаўскага раёна неабгрунтавана заніжаў работнікам зарплату, каб схаваць наяўную запазычанасць па яе выплаце і пазбегнуць прыцягнення да адказнасці. Гэты факт выяўлены Наваполацкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці пры праверцы сельгаспрадпрыемства, якое займаецца развядзеннем буйной рагатай жывёлы і вырошчваннем збожжавых культур.Высветлілася, што ў 2016-2018 гадах дырэктар даваў незаконныя ўказанні работнікам бухгалтэрыі аб унясенні недакладных звестак у дакументы аб налічэнні заработнай платы работнікам прадпрыемства - як следства, яе неабгрунтавана прыніжалі. Прычым налічаныя сумы былі ніжэй за памер месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўлены ўрадам.
У выніку 150 работнікам сельгаспрадпрыемства недаплачаны заробак на агульную суму больш за 180 тыс. рублёў.
За перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы, пракуратурай г. Наваполацка ў адносінах дырэктара сельгаспрадпрыемства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
