Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

17.01.2023

Больш за 60 зваротаў паступіла на "гарачую лінію" КДК па пытаннях парушэння прыродаахоўнага заканадаўства

Больш за 60 зваротаў паступіла на "гарачую лінію" КДК па пытаннях парушэння прыродаахоўнага заканадаўства
На працягу трох дзён у Камітэце дзяржаўнага кантролю працаваў тэлефон «гарачай лініі» па пытаннях парушэння прыродаахоўнага заканадаўства. За гэты час паступіла больш за 60 паведамленняў, якія датычыліся звалак у лясах, на землях агульнага карыстання, у самавольна распрацоўваных кар'ерах і на сельскагаспадарчых землях.

Частка пытанняў была звязана са зборам і вывазам цвёрдых бытавых адходаў. Заяўнікі паведамлялі аб адсутнасці кантэйнераў для буйнагабарытных і будаўнічых адходаў, несвоечасовым вывазе смецця.

Грамадзян непакоіць скідванне каналізацыйных сцёкаў на рэльеф мясцовасці, у водныя аб'екты, а таксама высечка дрэў і кустоў пры будаўніцтве аб'ектаў. Напрыклад, жыхары Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці расказалі аб сліве каналізацыйных сцёкаў з вёсак Жамыслаўль і Шаркуці ў раку Гаўя. Жыхар Салігорскага раёна Мінскай вобласці звярнуўся па пытанні размяшчэння несанкцыянаванай звалкі адходаў у водаахоўнай зоне Салігорскага вадасховішча.

Камітэт дзяржкантролю правядзе аналіз інфармацыі, якая паступіла, па выніках якога будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024 XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024