Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

28.10.2021

Аляксандр Курлыпа прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама па пытанні скарачэння аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва

Аляксандр Курлыпа прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама па пытанні скарачэння аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Курлыпа 28 кастрычніка 2021 года прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, на якім разгледжана пытанне аб скарачэнні ў рэгіёне колькасці аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва.
Кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю навесці парадак з аб'ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва (АЗНБ) у мэтах змяншэння колькасці даўгабудаў. Па выніках работы за першае паўгоддзе бягучага года колькасць АЗНБ у рэспубліцы скарацілася на 9,9 працэнта да 4023 (з улікам аб'ектаў, якія дабавіліся за гэты перыяд). Найбольшая колькасць даўгабудаў знаходзіцца ў Мінскай і Віцебскай абласцях (1124 і 725 адпаведна).
Для павышэння эфектыўнасці работы па скарачэнні аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва па ініцыятыве КДК у кожнай вобласці краіны пройдуць запланаваныя пасяджэнні аблвыканкамаў на гэту тэму. Першае такое паседжанне адбылося ў Брэсце.
У Брэсцкай вобласці налічваецца найменшая сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі колькасць даўгабудаў - 236. У параўнанні з пачаткам гэтага года колькасць АЗНБ у рэгіёне скарацілася на 35. Пры гэтым 115 аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва ў Брэсцкай вобласці з'яўляюцца даўгабудамі ўжо больш як 5 гадоў (з іх адносна 101 за гэтыя гады не прыняты меры).
На пасяджэнні аблвыканкама адзначаны пэўныя праблемы ў рабоце па скарачэнні аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва.
Так, не вырашаецца пытанне па ўводзе ў эксплуатацыю аб'ектаў, якія ўжо выкарыстоўваюцца пасля заканчэння работ. У прыватнасці, сярод даўгабудаў лічыцца магазін фірменнага гандлю ААТ «Белавежскі» Камянецкага раёна ў г. Высокае, які эксплуатуецца з 2018 года пасля завяршэння рэканструкцыі.
Нізкімі тэмпамі вядзецца работа па продажы АЗНБ. Сёлета ў Брэсце не праведзены таргі па продажы 4 такіх аб'ектаў.
Акрамя таго, не вырашаны пытанні з фінансаваннем выканання работ на некаторых аб'ектах звышнарматыўнага будаўніцтва.
Па выніках пасяджэння аблвыканкама мясцовым органам улады даручана актуалізаваць рэгіянальныя мерапрыемствы па скарачэнні АЗНБ, правесці дэталёвую інвентарызацыю звышнарматыўных аб'ектаў інжынернай інфраструктуры, забяспечыць увод АЗНБ, якія фактычна эксплуатуюцца, прыняць меры па фінансавым забеспячэннi завяршэння будаўніцтва даўгабудаў.
На пасяджэнні аблвыканкама таксама было разгледжана пытанне аб арганізацыі і якасці харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь