Комитет государственного контроля Республики Беларусь

Маршалаў Ігар Анатольевіч

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў г. Шклове Магілёўскай вобласці.

У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаўшы кваліфікацыю “інжынер-эканаміст”. У 1998 годзе скончыў Беларускі камерцыйны універсітэт кіравання па спецыяльнасці “правазнаўства”. У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “міжнародныя адносіны”.

У лістападзе 1993 г. прыняты на службу ў аддзел падатковых расследаванняў па г. Мазыру Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

У далейшым служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расследаванняў: ад старэйшага інспектара міжраённага аддзела да намесніка начальніка ўпраўлення - начальніка следчага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

З кастрычніка 2012 г. па жнівень 2013 г. - намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

9 жніўня 2013 г. Указам Кіраўніка дзяржавы прызначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь - дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” I, II і III ступені.

Генерал-маёр фінансавай міліцыі.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»