

































Кампетэнцыя органаў фінансавых расследаванняў як органаў дазнання
Органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ажыццяўляюць дазнанне па крымiнальных справах аб карупцыйных злачынствах i злачынствах, прадугледжаных артыкуламі 209, 211, 216, 427, 428 i 433 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выяўленых у эканамiчнай сферы пры выкананні ўскладзеных на іх задач, а таксама аб злачынствах, прадугледжаных наступнымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
Артыкул 225. Невяртанне з-за мяжы валюты;
Артыкул 226. Незаконны выпуск (эмісія) каштоўных папер;
Артыкул 226-1. Незаконныя выкарыстанне альбо раскрыццё звестак, унесеных у рэестр уладальнікаў каштоўных папер, або інфармацыі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці эмітэнта каштоўных папер;
Артыкул 226-2. Незаконныя дзеянні з простымі і (або) пераводнымі вэксалямі;
Артыкул 226-3. Маніпуляванне рынкам каштоўных папер;
Артыкул 227. Падробка рашэння аб выпуску альбо праспекта эмісіі каштоўных папер;
Артыкул Артыкул 237. Незаконнае атрыманне крэдыту або субсідыі;
Артыкул 238. Ілжывая эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва);
Артыкул 239. Утойванне эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва);
Артыкул 240. Наўмысная эканамiчная неплацежаздольнасць (банкруцтва);
Артыкул 241. Перашкода пакрыццю страт крэдытору (крэдыторам);
Артыкул 242. Ухіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці;
Артыкул 243. Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў;
Артыкул 243-1. Ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пераліку падаткаў, збораў;
Артыкул 243-2. Падатковае махлярства;
Артыкул 243-3. Ухіленне ад выплаты страхавых узносаў;
Артыкул 245. Устанаўленне ці падтрыманне манапольных цэн;
Артыкул 252. Камерцыйны подкуп;
Артыкул 261-1. Выраб, збыт або выкарыстанне падробленых акцызных марак Рэспублікі Беларусь.













