



Галоўная
> Каментарыi
Каментарыi
26.12.2019
Камітэт дзяржаўнага кантролю вывучыў, як захоўваецца тэхніка ў сельскагаспадарчых арганізацыях
Камітэтам дзяржаўнага кантролю праведзены кантрольныя мерапрыемствы ў 43 раёнах Беларусі, падчас якіх вывучаны пытанні пастаноўкі на доўгае захоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі. Выяўлены праблемы, якія негатыўна ўплываюць на захаванасць і эксплуатацыю тэхнікі.Так, у 67 з 83 правераных гаспадарак парушаліся тэрміны пастаноўкі сельгастэхнікі на доўгае захоўванне (не пазней за 10 дзён пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ).
Напрыклад, на дзень праверкі (21 лістапада) у ААТ «Раванічы» Чэрвеньскага раёна на вытворчым участку «Хутарок» з вясны 2019 года не была пастаўлена на захоўванне сеялка кукурузная Ферабокс-2000, граблі ГВП-6,2, культыватар КШП-6, на мехдвары ў аг. Раванічы - прэс-падборшчык і дыскатар.
Аналагічныя парушэнні мелі месца ў некаторых сельгасарганізацыях Драгічынскага, Полацкага, Дзятлаўскага, Пухавіцкага, Горацкага і іншых раёнаў.
Выяўлены факты пастаноўкі на захоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі з парушэннем устаноўленых ДАСТам патрабаванняў (не праведзена ачыстка ад бруду і раслінных рэшткаў, не паслаблены прывадныя рамяні, не апрацаваны ад карозіі ланцужныя перадачы, рабочыя органы і інш.), што вядзе да заўчаснага зносу і выхаду са строю вузлоў і механізмаў.
Так, у РСУП «Саўгас «Лідскі» Лідскага раёну (на 25 лістапада) на тэрыторыі мехмайстэрні «Гуды» у пастаўленых на захоўванне 6 збожжаўборачных камбайнах не былі аслаблены прывадныя рамяні, пад рабочымі органамі прычапной сельгастэхнікі адсутнічалі пракладкі.
Хібы і недахопы пры пастаноўцы тэхнікі на працяглае захоўванне выяўлены ў гаспадарках Сенненскага, Лельчыцкага, Рэчыцкага, Веткаўскага, Калінкавіцкага, Іўеўскага, Шчучынскага, Крупскага, Мядзельскага, Быхаўскага, Дрыбінскага, Магілёўскага і іншых раёнаў.
Мясцовымі органамі ўлады і кіраўнікамі сельгасарганізацый не надаецца дастатковая ўвага своечасоваму рамонту тэхнікі. У некаторых гаспадарках па прычыне няспраўнасці прастойваюць трактары і сельскагаспадарчыя машыны, што часта прыводзіць да іх разукамплектавання.
Факты працяглага прастою тэхнікі былі ўстаноўлены ў 21 гаспадарцы. Напрыклад, ва УП «Саўгас імя Машэрава» Сенненскага раёна (на 14 лістапада) былі няспраўнымі 7 трактароў, у тым ліку са жніўня прастойваў трактар Беларус-3022, з верасня - Беларус-3522. У ААТ «Бяленева» гэтага ж раёна са жніўня прастойвае з-за няспраўнай каробкі перадач трактар Беларус-3022.
Па-ранейшаму актуальным застаецца пытанне навядзення парадку ў бухгалтарскім ўліку пры спісанні сельскагаспадарчай тэхнікі. У прыватнасці, спісаная тэхніка ў парушэнне патрабаванняў бухуліку своечасова не разбіраецца, а спраўныя вузлы і дэталі не здаюцца на склад, што можа ствараць прадпасылкі да крадзяжоў.
Так, у КУСП «Бярозаўскае» Бярозаўскага раёна (на 27 лістапада) па дадзеных бухгалтарскага ўліку і паводле акту на спісанне ад 20 лістапада 2019 года трактар МТЗ-80 спісаны, разабраны, на ўлік прыняты дэманціраваныя вузлы - рухавік, каробка перадач, задні мост. Аднак у ходзе маніторынгу ўстаноўлена, што спісаны трактар не быў разабраны і з'яўляецца практычна поўнакамплектным.
Кантрольныя мерапрыемствы таксама паказваюць, што мясцовымі органамі ўлады і кіраўніцтвам сельгасарганізацый не надаецца належнай увагі выкананню даручэнняў кiраўнiка дзяржавы па навядзенні парадку на вытворчых аб'ектах сельгасарганізацый, у тым ліку на машынных дварах і ў рамонтных майстэрнях.
Толькі ў лістападзе гэтага года беспарадак на тэрыторыі мехмайстэрні быў у 34 з 83 сельгасарганізацый, якія былі ахоплены маніторынгам. У гаспадарках Гомельскай вобласці такія факты мелі месца ў 14 з 17 правераных гаспадарак, у Віцебскай і Магілёўскай абласцях - у кожнай другой, у Гродзенскай вобласці - у кожнай трэцяй.
Напрыклад, у ААТ «Веткаўскі аграсэрвіс» Веткаўскага раёна (на 26 лістапада) тэрыторыя мехдвора была не обкошана, захламлена адыходамі цэглы, бетону і г.д. У ААТ «Сталбунскі» гэтага ж раёна прылеглая да мехдвара тэрыторыя была захламлена бытавым і будаўнічым смеццем, металаломам. Адсутнічаў парадак на тэрыторыі мехмайстэрні ў ААТ «Бяленева» Сенненскага, КУСГП «Сіроцінскі» Шумілінскага, АСП "Залатая Дуброва» Калінкавіцкага, КСУП «Чырвоная Армія» Рагачоўскага, КСУП «Племзавод «Карэлічы» Карэліцкага, СГФ «Дзягілі» УКХ «Мінскі маторны завод» Мядзельскага раёнаў і ў іншых гаспадарках.
Усяго ў 2019 годзе за безгаспадарчасць і непрыняцце мер па належным утрыманні мехмайстэрань і мехдвароў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 18 кіраўнікоў і спецыялістаў райвыканкамаў, 168 - сельскагаспадарчых арганізацый, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 76 кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
