Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Камітэт > Калегія

Калегія

У Камітэце дзяржаўнага кантролю ўтворана калегія ў складзе Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, яго намеснікаў, іншых работнікаў органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю праводзяцца па меры неабходнасці пад старшынствам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, а ў яго адсутнасць - яго першага намесніка.

У камітэтах дзяржаўнага кантролю абласцей створаны калегіі ў складзе старшыняў камітэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей, іх намеснікаў, іншых работнікаў тэрытарыяльных органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Колькасць i персанальныя склады калегiй камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей зацверджаны Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю. Пасяджэнні калегій камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей праводзяцца па меры неабходнасці пад старшынствам старшыняў камітэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей, а ў іх адсутнасць - іх першых намеснікаў.

На пасяджэннях калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю і калегій камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей разглядаюцца пытанні ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю і іншыя найбольш важныя пытанні дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія патрабуюць калектыўнага абмеркавання і выпрацоўкі ўзгодненых рашэнняў. На гэтых пасяджэннях могуць заслухоўвацца паведамленнi i тлумачэннi кіраўнікоў і іншых работнікаў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У выпадках, калi парушэнне заканадаўства, невыкананне, несвоечасовае або неналежнае выкананне даручэнняў, якія змяшчаюцца ў рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама рашэнняў дзяржаўных органаў, прынятых у межах іх кампетэнцыі, пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, арганізацый альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю, калегіі камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей маюць права ўносіць у адпаведныя дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi прапановы аб прыцягненні вінаватых работнікаў да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку аб вызваленні ад займаных пасадаў.


Склад калегіі Камiтэта дзяржаўнага кантролю:


ГЕРАСІМАЎ Васіль Мікалаевіч, Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю

БАСКО Дзмітрый Вікенцьевіч, першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

НАРКЕВІЧ Станіслаў Антонавіч, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

ЛАБОВІЧ Андрэй Валянцінавіч, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

МАРШАЛАЎ Ігар Анатольевіч, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю - дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў

РЭУТ Вячаслаў Генадзевіч, дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю

АЎХУКОВА Юлія Уладзіміраўна, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы

ЯКІМАЎ Аляксандр Анатольевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці

ФРАЛОЎ Юрый Мікалаевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю будаўніцтва, ЖКГ і па г. Мінску

МАЦЮШЭНКА Андрэй Юр'евіч, начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення

РАМАНОЎСКІ Аляксандр Рыгоравіч, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў

СЯРГЕЕЎ Ігар Міхайлавіч, начальнік упраўлення інспекцыйна-кадравай і рэжымна-сакрэтнай работы

МАСУРНОЎСКАЯ Алена Генадзеўна, начальнік упраўлення кантролю спажывецкага рынку, сферы паслуг і за абаротам падакцызных тавараў

ФЁДАРАЎ Андрэй Анатольевіч, начальнік упраўлення кантролю банкаўскай дзейнасці і фінансавых рынкаў

ЗЕНЬЧЫК Мікалай Анатольевіч, начальнік упраўлення кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці


© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»