Галоўная / Дэпартамент фінансавых расследаванняў / Кіраўніцтва / Франскевіч Віктар Іванавіч

Франскевіч Віктар Іванавіч

Намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1967 годзе у в.Сіліцкае Крупскага раёна Мінскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаўшы кваліфікацыю «інжынер-эканаміст», у 2015 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе на Барысаўскім заводзе буйнапанэльнага домабудавання.

З ліпеня 1993 г. – у органах фінансавых расследаванняў. Да жніўня 2002 г. займаў розныя пасады ў Барысаўскім міжраённым аддзеле падатковых расследаванняў Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Мінскай вобласці і Барысаўскім міжраённым аддзеле ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г.Мінску.

Са жніўня 2002 г. па чэрвень 2011 г. узначальваў Барысаўскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г.Мінску.

З чэрвеня 2011 г. па кастрычнік 2013 г. займаў пасады намесніка начальніка ўпраўлення і начальніка аператыўнага ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

21 кастрычніка 2013 г. прызначаны намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II i I ступеняў.

Палкоўнік фінансавай міліцыі.
Зваротная сувязь
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь